У Бабруйску прайшоў першы этап чэмпіяната Беларусі па дрэг-рэйсінгу

Тэрыторыя ўзлётна-пасадачнай паласы Бабруйскага вайсковага аэрадрома, як зазначаюць самі ўдзельнікі чэмпіянату, - адно з самых лепшых месцаў для правядзення падобных спаборніцтваў.

Акрамя беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах прынялі ўдзел расіяне і ўкраінцы. Таксама паспрачацца "хто хутчэй", ў асобным ад прафесіяналаў заліку, змаглі і аматары. Сярод прафесіянальных гоншчыкаў у гэтым чэмпіянаце было даволі шмат жанчын.

22 траўня вызначаны пераможцы ў 6-ці класах (4 першых месца на клас), якія працягнуць змаганне за чэмпіёнства. Такім чынам, ў наступны этап прайшло 24 аўтамабілі. Фінал чэмпіянату Беларусі па дрэг-рэйсінгу пройдзе ў Мінску 20 жніўня.