У Бабруйску скралі няспраўны аўтамабіль
Зламыснікі вырашылі зняць колы з “Мазды”, аднак у іх не знайшлося адпаведнага інструменту.
Тады хлопцы адпіхалі аўто на суседнюю вуліцу і зайшлі ў госці да агульнага сябра. Той прапанаваў выпіць. За гэтым заняткам яны забыліся і пра машыну, і пра інструмент.
Раніцай гаспадар машыны са здзіўленнем заўважыў знікненне свайго аўто і звярнуўся ў міліцыю. Праз некаторы час машына была знойдзена, а зламыснікі затрыманы.
На іх заведзена крымінальная справа. Злодзеям пагражае да сямі год турмы, паведамляе сайт “Радыё Магілёў”.