У Бабруйску ў "Дзень без аўто" праезд для кіроўцаў платны

За некалькі тыдняў да Дня без аўтамабіля па горадзе былі развешаныя зыркія рэкламныя расцяжкі. Яны заклікалі аўтааматараў адмовіцца ад ўласных аўто 22 верасня. Летась у гэты дзень кіроўцы маглі ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна.

Але сёлета ніякіх "бонусаў" бабруйскія кіроўцы не атрымаюць. Па словах работнікаў тралейбуснага упраўлення, у горада проста няма сродкаў, каб забяспечыць кіроўцам бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

Як паведамляла Еўрарадыё, што ў Брэсце таксама вырашылі не "разбэшчваць" кіроўцаў бясплатным праездам у грамадскім транспарце.