У Бабруйску з'явіцца афіцыйная "барахолка"

Месца, дзе бабруйчане змогуць прадаць былыя ў карыстанні рэчы, з'явіцца на Цэнтральным рынку горада ў бліжэйшы час. Такое паручэнне кіраўніцтва паслуг і гандлю Бабруйска атрымала ад старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава.

Кіраўнік горада спадзяецца такім чынам атрымліваць дадатковы прыбытак - падаткі ад "барахолкі" будуць скіраваны ў гарадскі бюджэт.

Парадак атрымання дазволу на гандаль б/к рэчамі не ўдакладняецца. Таксама як і тое, якім чынам плануецца спаганяць з гандляроў падаткі.