У Бабруйску адраджаюць "сталінскую" кілбасу
Вараную “Доктарскую” кілбасу маюць рабіць паводле рэцэптаў 1936 года.
У яе склад увойдуць толькі арыгінальныя натуральныя кампаненты: свініна, ялавічына, курыныя яйкі, малако, соль, цукар і мускатны арэх.
Ідэя выпусціць такую кілбасу належыць дырэктару Бабруйскага мясакамбіната. На яе падрыхтоўку да вытворчасці пайшло паўтара месяца. У кілбасе няма ніякіх узмацняльнікаў густу і дабавак, якія павялічваюць яе тэрмін прыдатнасці. Таму тэрмін яе захоўвання складае сем дзён.
На мясакамбінаце кажуць, што “Доктарскую” паводле першапачатковай рэцэптуры ў Беларусі выпускае толькі ў Бабруйску. Каштаваць 1 кілаграм кілбасы будзе 70 тысяч рублёў, піша газета “Магілёўская праўда”.
Фота — zalipni.net