У Багушэўскай сухотнай лякарні пацыент галадае чацвёртыя суткі

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на іншага пацыента лякарні, таксама інваліда другой групы Валерыя Ганчарэнку. Па яго словах, Такаровіч губляе каля кілаграма вагі кожны дзень, ён стаў павольней хадзіць.

Адміністрацыя лякарні спрабуе пераканаць пацыента адмовіцца ад галадоўкі. Галоўны лекар Наталля Лясная, нібыта, сказала, што Такаровіча пачнуць карміць прымусова, калі да панядзелку ён не спыніць галадоўку.

І Ганчарэнка, і Такаровіч знаходзяцца ў 7-м аддзяленні для прымусовага лячэння хворых. Такаровіч не згодны з новай схемай лячэння, якую да яго ўжываюць ад нядаўняга часу. Ён лічыць, што агрэсіўнае лячэнне толькі шкодзіць здароўю, разбурае суставы і ўнутраныя органы.

Фота — newrussia.org