У Баранавічах празапас раскупляецца імпарт
З-за "валютнага дэфіцыту" гараджане асцерагаюцца не толькі павышэння коштаў, але і поўнага знікнення шэрагу прадуктаў з баранавіцкіх прылаўкаў.
Гараджане яшчэ могуць набыць імпартную вопратку па старых коштах, а вось бытавая тэхніка, пральныя парашкі, касметыка і нават шэраг прадуктаў не толькі ўражваюць сваім коштам, але і могуць наогул патрапіць у разрад "дэфіцыту".
Таму некаторыя грамадзяне сёння празапас закупляюць па старых цэнах прадукты працяглага захоўвання, якіх у Беларусі не выпускаюць. Адным з самых папулярных прадуктаў стаў кава па сярэднім кошце. "Некаторыя пакупнікі бралі па два-тры пачкі, — адзначыла прадавец аднаго з шапікаў, запаўняючы ўтвораныя пустэчы на паліцы іншымі прадуктамі. — Нашы запасы разышліся літаральна за апошнія дні. Засталіся некалькі пачкаў больш дарагіх гатункаў па 18-20 тысяч. Гэта яшчэ па старых коштах".
Ліхаманіць і рынак імпартнай тэхнікі. У крамах адзначаюць, што цэны на замежны тавар выраслі ў два разы, нават айчынная тэхніка падаражэла ў сярэднім на 10%. Зрэшты і завозіць тавар крамы цяпер не спяшаюцца, бо нявыгадна. "У прадаўцоў бытавой тэхнікі цяпер паўза. Мы ўсе знаходзімся ў падвешаным стане, — паведаміў intex-press загадчык крамай бытавой тэхнікі Юрый. — Калі б вызначыўся афіцыйны курс долара — хай нават 5 тысяч, мы б адчувалі сябе вальней".