У Баранавічах сёння — паў-Дні цвярозасці
20 красавіка ад 8.00 да 14.00 у Баранавічах не прадаюцца алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва.
Толькі дзве гандлёвыя кропкі—"Савецкі" і "Усход" будуць адпускаць у гэты час алкагольныя напоі па заявах грамадзян для правядзення рытуальных мерапрыемстваў, вяселляў і юбілеяў. А ў школах, каледжах і ўніверсітэце ў гэты дзень пройдуць лекцыі аб шкодзе алкаголя.
Рашэнне аб правядзенні такой прафілактычнай антыалкагольнай акцыі было прынятае гарадскім выканкамам.