У Баранавічах хочуць зрабіць платнымі паліклінікі і лякарні

Па яго словах, якія пераказвае "Intex-press", за наведванне паліклінікі трэба будзе плаціць 5000 рублёў. Гэтак чыноўнік прапануе змагацца з чэргамі ў паліклініках. Абурэнне Дзічкоўскага выклікала тое, што за год гараджане больш за два мільёны разоў наведалі паліклінікі.

Таксама чыноўнік прапанаваў, каб хворыя плацілі па 20 тысяч рублёў за кожны дзень перабывання ў лякарнях. Дзічкоўскаму не спадабалася, што пацыенты скардзяцца на кепскае харчаванне ў лякарнях. На яго думку, там нармальнае дыетычнае харчаванне.

Фота — uznai-pravdu.ru