У Баранавічах на баваўняным аб’яднанні ідзе “зачыстка”

Нават тое, што можа заўтра спатрэбіцца: метал, запчасткі, што людзі трымаюць на рабочых месцах, — вымушаюць выкідаць у металалом ці прыхоўваць, каб не было навідавоку.

Прычынай называюць магчымы прыезд на прадпрыемства Міхаіла Мясніковіча — апошнім часам прэм'ер-міністр з’яўляецца асноўным куратарам баваўнянага аб’яднання. Работнікі не выключаюць, што пасля гэтага прадпрыемства можа наведаць і кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, што першы прыезд Лукашэнкі на Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне адбыўся ў 1994 годзе. Тады там працавалі каля 11 тысяч чалавек. Цяпер на прадпрыемстве — каля дзвюх з паловай тысяч работнікаў.

Фота — ctv.by