У Баранавічах тканіну крадуць кіламетрамі
Тры з паловай тысячы метраў тканіны спрабавалі вывезці злодзеі гэтай ноччу з Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання.
Кошт тканіны пацягнуў на 70 мільёнаў рублёў. Дарэчы, заробак рабочых на гэтым парадпрыемстве не дасягае нават трох мільёнаў у месяц.
Паведамляецца, што злодеяў злавіла не ахова прадпрыемства, а супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічным злачынствамі. Распачатая крымінальная справа.
Здымак з архіву. Фота — gorad.by