У Баранавічах затрымалі “Крайслер”, дзе было 340 літраў спірту

У салоне была спіртаўтрымвальная вадкасць, расфасаваная ў 5-літровыя бутэлькі. Кошт канфіскаванага “пацягнуў” на 17 мільёнаў рублёў.

Агулам баранавіцкія міліцыянты сёлета канфіскавалі больш за 15 тон спіртаўтрымвальнай вадкасці.

Фота — veseloeradio.ru