У Баранавічах адбылося лабавое сутыкненне двух аўтобусаў (абноўлена)

Аварыя адбылася сёння раніцай, інфармуе БелТА. Аўтобус, які рухаўся па вуліцы Брэсцкай у бок Слонімскай шашы, раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтобусам, які рухаўся ў процілеглым кірунку.


Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтобуса - віноўнік ДТЗ, страціў прытомнасць. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.