У Баранавічах безбілетнікаў стала ўдвая больш

Калі ў студзені было выяўлена 599 "зайцаў", то ў траўні — ужо больш за тысячу. Людзей не палохае нават тое, што на іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы. Некаторыя з безбілетнікаў кажуць, што ў іх няма чым плаціць за праезд і нават на хлеб не хапае.