У Баранавічах іншамарка збіла 70-гадовага раварыста

Як паведамляе сайт tomin.by, 70-гадовага мужчыну збіла іншамарка, якая рухалася ў папутным кірунку. Пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Аўтамабіль жа, які з'ехаў з месца аварыі, у вышуку быў нядоўга. Пад час аперацыі "Перахоп" супрацоўнікі затрымалі 30-гадовага жыхара Баранавічаў.