У Баранавічах інжынер па ахове працы напаў на кіроўцу “Хуткай дапамогі”

Нападнік адчыніў дзверы медыцынскай машыны і нажніцамі тры разы ўдарыў пацярпелага. Міліцыянты затрымалі хулігана — як высветлілася, ён працуе інжынерам па ахове працы.