У Баранавічах ірвалі зуб мядзведзю
Стаматалагічныя паслугі спатрэбіліся мядзведзіцы Агаце, якая прыехала ў горад з цыркам “Сузор’е".
У звера моцна забалеў ікол. Мядзведзіца раўла і прасіла дапамогі. Вядучы лекар-тэрапеўт ветэрынарнай станцыі Андрэй Валошчык каля дзвюх гадзін выдаляў хворы зуб “артыстцы”.