У Баранавічах канфіскавалі гараж за продаж шын праз інтэрнэт
Метадам кантрольнага закупу падаткавікі ўсталявалі факт незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай інспекцыі па падатках і зборах, дзялок займаўся рознічным гандлем новых шын шляхам размяшчэння рэкламных абвестак у Інтэрнэце.
Канфіскаваны "абутак" для аўтамабіляў ацэнены ў амаль 8 мільёнаў рублёў. Таксама накладзены арышт і на сродак здзяйснення правапарушэння: гараж коштам у 160 мільёнаў рублёў.