У Баранавічах назіральніка аштрафавалі за... брыдкаслоўе

Як паведамляе сайт intex-press.by, у заяве старшыні камісіі Таццяны Латышавай паведамлялася, што назіральнік Сяргей Гоўша абразіў яе і сяброў камісіі "словамі грубай нецэнзурнай лаянкі".

Назіральнік прадаставіў у суд дыктафонны запіс спрэчнага моманту. Яго праслухалі двойчы, і нават сведкі прызналіся, што не пачулі на ім пацверджання сваім абвінавачванням. Аднак суддзя не прызнаў запіс размовы бакоў за першакрыніцу.

Сяргей Гоўша ўжо напісаў заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Фота — nn.by