У Баранавічах не засталося месцаў для масавых акцыяў
Такая сітуацыя склалася пасля прыняцця паправак у закон аб масавых мерапрыемствах.
Адзіным месцам у Баранавічах, дзе ўлады дазвалялі праводзіць пікеты, быў “стары парк”. Але да парка, даўжыня якога каля 100 метраў, прымыкае мясцовая тэлестудыя. А згодна з папраўкамі ў закон аб масавых мерапрыемствах, цяпер забараняецца ладзіць акцыі бліжэй за 200 метраў ад будынкаў, дзе размешчаныя рэдакцыі аўдыёвізуальных СМІ і тэлерадыёперадаючыя станцыі.
Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца кажа, што цяпер апазіцыянеры будуць вывучаць сітуацыю. Хутчэй за ўсё, яны падрыхтуюць ліст у выканкам, каб выдзялілі новае месца для акцый.