У Баранавічах падчас трэніроўкі памёр 16-гадовы баксёр

Як паведамляе БелаПАН, на трэніроўцы хлопец, які займаўся ў секцыі боксу, нечакана знепрытомнеў. Трэнеры выклікалі хуткую дапамогу і да яе прыбыцця аказвалі школьніку першую медыцынскую дапамогу. Брыгада хуткай дапамогі таксама спрабавала выратаваць юнака. Аднак беспаспяхова.

Прычыну смерці школьніка вызначыць судова-медыцынская экспертыза.