У Баранавічах рабаўнік пабіў прадаўца за пакунак селядцоў

Гэты інцыдэнт адбыўся ў мясцовай краме “Алеся”. Прадаўшчыца сказала міліцыі, што заўважыла, як хлопец ўзяў з лядоўні філе селядцоў “Марачок” і прайшоў паўз касу, піша Intex-press.

Зламысніка затрымалі на наступны дзень. Гэта быў 17-гадовы жыхар Баранавічаў, якому цяпер пагражае крымінальная адказнасць.