У Баранавічах школьнікаў перасталі карміць грэчкай
Знікненне грэчкі са школьных меню тлумачыцца высокім коштам.
Як паведамляе "Іntex-press", абед школьніка мусіць укладацца ў 5 тысяч рублёў. Каб укласціся ў гэтую суму, прадпрыемства агульнага харчавання "Школьнік" адмовілася ад грэчкі. Зараз дзецям у якасці гарніру даюць толькі рыс, пярлоўку, прасяную кашу, бульбяное пюрэ і макарону.
Дарэчы, "Школьнік" можа набываць грэчку па 11 460 рублёў за кілаграм. А вось рыс, які ў нас не расце, каштуе 6900 рублёў за кілаграм.