У Баранавічах суд за Народны сход перанесены на пятніцу

8 лістапада актывіста судзілі за арганізацыю сходу. Сведкамі выступілі ўдзельнікі сходу, Мязяк падаў суду адказы на рэзалюцыю сходу з Нацбанку і Міністэрства працы. У падтрымку Мезяка выступілі Віктар Сырыца і дэпутат гарсавета Аляксандр Галькевіч.

Суддзя Станіслаў Півавар вырашыў перанесці суд на бліжэйшую пятніцу.