У Баранавічах таксама адменяць плату за праезд для студэнтаў
Аднак не для ўсіх.
Пра гэта заявіў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі. Ён адзначыў, што ўсім студэнтам даць гэтую льготу немагчыма, паколькі матэрыяльных сродкаў горада недастаткова. Аднак у прыватным парадку пытанне аб праве на бясплатны праезд разглядацца ўсё ж будзе. Як паабяцаў Віктар Дзічкоўскі, студэнтам, якія сапраўды маюць патрэбу ў гэтай ільгоце, яна будзе прадастаўлена, паведамляе “Інтэкс-прэс”.