У Баранавічах юнака збілі за праязны і талончык
На 17-гадовага хлопца напалі двое невядомых, якія патрабавалі аддаць усе грошы.
Калі іх не аказалася, яны яго збілі і праверылі кішэні. Зламыснікі забралі праязны білет, які юнак перад гэтым набыў, і талончык на аўтобус.
Як паведамляе сайт intex-press.by, нападнікаў ужо затрымалі, імі аказаліся 16-гадовыя жыхары Баранавіч — школьнік і навучэнец прафесійнага ліцэю. Супраць іх распачалі крымінальную справу, юнакам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.