У Баранавічах зачыняюць лазню, бо стала менш вошай
Гаворка ідзе пра лазню на вуліцы Фабрычнай у пасёлку баваўняншчыкаў.
Працу лазні летам гарадское кіраўніцтва лічыць эканамічна немэтазгоднай. Пра гэта піша дзяржаўная газета “Наш край”, адказваючы на шматлікія скаргі жыхароў пасёлка баваўняншчыкаў. Лекары санэпідстанцыі дадалі да гэтага, што сітуацыя з педыкулёзам у горадзе стабілізавалася.
Тое, што на пасёлку жыве шмат людзей сталага веку і ў іншыя лазні ім ехаць цяжка, улады не цікавіць.