У Баранавіцкім раёне качагара збілі за холад у кватэры

Мясцовы жыхар, які працуе ахоўнікам у Маскве, пайшоў у кацельную, каб высветліць, чаму ў кватэры ледзьве цёплыя батарэі і праз гэта мёрзнуць дзеці. Ён некалькі разоў ударыў качагара кулаком у твар і прыкаваў яго кайданкамі да батарэі. Зламысніка міліцыянты затрымалі ў кацельнай, праводзіцца праверка, паведамляе сайт intex-press.by.