У Баранавіцкім раёне невядомы скраў статак свойскай птушкі
У Баранавіцкі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Гірава, які заявіў, што з хляўца ягонага дому невядомы скраў 47 курэй і 5 гусяў.
Пацярпелы ацаніў шкоду, нанесеную гаспадарцы, на суму каля 5 мільёнаў рублёў. Міліцыя распачала крымінальную справу і шукае прапажу.