У Баранавіцкім раёне жанчына забіла суседа таўкачом

Выпадак адбыўся яшчэ летась у вёсцы Савічы. 29 лістапада падчас п’янай сваркі 30-гадовая кабета нанесла некалькі ўдараў таўкачом па галаве свайго пажылога суседа. Пасля бойкі мужчына некалькі дзён працягваў выпіваць. І толькі 2 снежня яго даставілі ў лякарню. Аднак лекары не здолелі яму дапамагчы.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.