У Барысаве сёлета завершыцца рэстаўрацыя гарадскога сабора

Ужо выкананыя працы па рэстаўрацыі цаглянага мура на сценах. Зараз вядзецца аднаўленне цэглы на вежах. Яны былі разбураныя і знаходзяцца ў дрэнным стане. Для аднаўлення вежаў нават вырабляецца фігурная цэгла.

Не абышлося і без непрыемнасцяў. Аглядаючы канструкцыю купалоў будаўнікі выявілі брак.  Праз гэта ўнутр сабора трапляе вільгаць. У бліжэйшы час плануецца абследаваць усе канструкцыі купалоў і пазбавіцца ад недахопаў, паведамляе БелТА.