У БАТЭ ўвялі абмежаванні на кантакты з прэсай

У БАТЭ тлумачаць гэтае рашэнне неабходнасцю клубу засяродзіцца на гульнях чэмпіянату краіны. Нібыта, вакол барысаўскай каманды "шмат шуміхі", і гэта перашкаджае працы, інфармуе сайт Goals.by.

Нагадаем, што пасля 2-х тураў чэмпіянату Беларусі БАТЭ дзеліць з гродзенскім "Нёманам" 4-5 месцы ў турнірнай табліцы.

Фота — bymedia.net