У Беларусі могуць з'явіцца айчынныя памперсы

"Але мы ўжо разбасячыліся да таго, і гэта я не першаму складу ўрада кажу, што не можам у краіне зрабіць свае зубачысткі, памперсы і іншыя тавары. Вельмі кепска займаліся імпартазамяшчэннем", — сказаў Лукашэнка на нарадзе па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўказаў і на недахопы ў пытанні актыўнага прасоўвання айчыннай прадукцыі за мяжу: "Мы яшчэ не навучыліся прадаваць тое, што вырабляем, падаражэй прадаваць тое, што вырабляем".