У Беларусі з 14 красавіка даражэе звадкаваны газ
Адпускныя цэны на яго для камунальна-бытавога спажывання сёння вырастуць на 15%, а для аўтатранспарта — на 30%.
Гэтае рашэнне замацаванае пастановай Мінэканомікі ад 4 красавіка 2011 г.
У каментары да пастановы падвышэнне тлумачыцца "новымі ўмовамі вызначэння цаны на расійскую нафту, павелічэннем цэн на нафту на сусветных рынках, а таксама ў мэтах падвышэння эфектыўнасці вытворчасці звадкаваных газаў". Пастановай прадугледжваецца з 14 красавіка павялічыць адпускныя цэны на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання на 15%, а ля аўтатранспарта — на 30%.