У Беларусі ад ВІЧ/СНІД памерлі больш за 3100 чалавек
За апошнія 25 гадоў.
Сёлета зафіксавана ўжо амаль 40 смерцяў. З іх памерлі ад СНІДу 26 чалавек.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", за студзень 2013-га ў нашай краіне выявілі 91 ВІЧ-інфікаванага. Агулам у нашай краіне зарэгістравана 14269 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (амаль 40% — жанчыны). Найбольш іх — на Гомельшчыне (6948 выпадкаў), найменш — на Гродзеншчыне (590 выпадкаў), у Мінску — 2043.