У Беларусі адмененыя льготы на ўвоз і продаж новых аўто
Адпаведны указ падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня.
Цяпер будзе прымяняцца стандартная стаўка ПДВ у памеры 20%. Раней гандляры новымі аўтамабілямі пры ўвозе іх у Беларусь не плацілі ўсяго падатку.
Паводле дылераў, праз новааўвядзенні цана новых аўтамабіляў можа падняцца прыкладна на 17%.