У Беларусі адзначаецца Дзень чыгуначніка
Свята было зацверджана ў 1995 годзе ўказам прэзідэнта. Адзначаецца ў першую нядзелю жніўня.
Гісторыя Беларускай чыгункі вельмі даўняя. Папярэднікам беларускіх чыгуначных магістраляў лічаць чыгунку Старынкаўскага металургічнага і машынабудаўнічага завода Бенкендорфа, які дзейнічаў у 1840-1860 гады. Першым беларускім горадам з чыгуначным рухам стаў Гродна. Лінія Парэчча-Гродна пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе як частка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Але афіцыйным днём нараджэння Беларускай чыгункі лічыцца лістапад 1871 году, калі ў эксплуатацыю ўступіла яе галоўная магістраль - Смаленск-Орша-Мінск-Брэст.