У Беларусі апрабуюць аўтаматызаванае залічэнне студэнтаў
У 2012 годзе па такой сістэме будуць залічаць у некалькі беларускіх ВНУ.
Гэтая схема добрая тым, што абітурыент зможа падаваць дакументы не на адну спецыяльнасць, а адразу на тры. Пры паступленні можна будзе не заклапочвацца перакідваннем дакументаў у самы апошні момант, калі робіцца зразумелым, што балаў не хапае. Патрэбныя электронныя рэсурсы прадставіць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер вырашаецца, якія менавіта вышэйшыя навучальныя ўстановы правядуць гэты эксперымент. Не выключана, што гэта будуць ВНУ медыцынскага профілю.