У Беларусі будуць адкрытыя 11 новых прадпрыемстваў па выпуску лекаў
Аб гэтым 28 кастрычніка заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці вытворчасці лекаў на базе Нацыянальнай акадэміі навук.
Міхаіл Мясніковіч: "У нас лекамі займаецца 26 прадпрыемстваў. У адпаведнасці з планамі ўрада нам трэба ў бягучай пяцігодцы пабудаваць яшчэ 12 новых вытворчасцяў. Адно з іх мы сёння адкрылі. На стварэнне вось гэтых навукова-вытворчых плошчаў было выдаткавана 22 мільярда беларускіх рублёў. Але гадавы аб'ём вытворчасці тут фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых формаў складае 6 мільёнаў долараў у год. Таму, як бачыце, акупнасць вытворчасці самая высокая. Радуе, што нашы навукоўцы займаюцца не толькі навуковымі даследаваннямі, але і вырашаюць пытанні практычнай аховы здароўя".