У Беларусі будуць лекаваць рак магнітнымі наначасціцамі

З цягам часу методыку выпрабуюць на людзях, каб у перспектыве ўкараніць яе ў медыцынскую практыку. На сёння навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук ужо адпрацавалі механізмы бяспечнага вынішчэння пухліны для жывёл. У палове выпадкаў жывёлы вылечваюцца ад рака.

Робіцца гэта наступным чынам: магнітныя наначасціцы дастаўляюць у пашкоджаную ракам вобласць, потым пад уздзеяннем пераменнага магнітнага поля пухліна разаграваецца і памірае. 

Падобная методыка існуе ў Нямеччыне. Аднак нідзе ў свеце пакуль яе не выкарыстоўваюць на сталай аснове ў лячэбных установах, паведамляе БЕЛТА.