У Беларусі каля паўгадзіны не працавалі дзясяткі сайтаў
Не адчыняліся старонкі самай рознай скіраванасці — ад сайта Аляксандра Лукашэнкі да газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”.
Прыкладна а 17.40 сайты проста перасталі працаваць. Большасць “палеглых” старонак былі з зоны by. Сайты беларускай тэматыкі з зоны org, com і інш. працавалі без збояў. Каля 18.10 усе сайты зноў дзейнічалі.
Прычына такога тэхнічнага збою пакуль невядомая.