У Беларусі хворых на дыябет становіцца болей на 7-8% штогод
Кожны год гэтую хваробу ўпершыню выяўляюць у 20-22 тысяч чалавек.
Па словах галоўнага пазаштатнага эндакрынолага Мінздароўя Алы Шэпелькевіч, сёлета ў краіне зарэгістравана амаль 211 тысяч пацыентаў з цукроўнікам. Зрэшты, спецыяліст адзначае, што рост гэтага захворвання адзначаецца ва ўсім свеце. За апошнія 10 год дыябетыкаў стала ўтрая болей, паведамляе БелаПАН.
Асноўная прычына — павелічэнне колькасці людзей з залішняй вагой і атлусценнем і эмацыйнае перанапружанне, хранічны стрэс.