У Беларусі могуць з'явіцца расійскія ракетныя комплексы "Іскандэр"

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на вайскова-дыпламатычную крыніцу ў Маскве. Аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" могуць з'явіцца ў Беларусі, Калінінградскай вобласці і Краснадарскім краі. Раней "Іскандэры" планавалася размясціць толькі ў Калінінградскай вобласці.