У Беларусі навучаць вырашаць спрэчкі без суда

Паспрыяе адкрыццю школы прыняццё 29 чэрвеня Палатай прадстаўнікоў законапраекту аб медыяцыі і папраўкі ў некаторыя кодэксы. Аб гэтым паведаміў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Віктар Камянкоў.

 

Каменкоў: "Ужо многія краіны ў свеце маюць закон аб медыяцыі. У нас такога не было. І гэты закон, прыняты пакуль што ў першым чытанні, прадугледжвае пазасудовую медыяцыю. Мы атрымалі магчымасць з дапамогай бакоў, якія спрачаюцца, не прыцягваючы суды, вырашаць спрэчкі. Мы атрымалі магчымасць актыўна развіваць адзін з інстытутаў грамадзянскай супольнасці. Калі тыя, хто спрачаецца пачынаюць размаўляць паміж сабой і дамаўляцца".

 

Віктар Камянкоў таксама адзначыў, што ў сучаснай Беларусі за чатыры гады амаль 45 тысяч спрэчак завяршыліся міравым пагадненнем з дапамогай медыяцыі.