У Беларусі пачалася вясновая паводка

Узроўні вады перавышаюць ацэнкі выхаду вады на пойму на асобных участках Нёмана і Бярэзіны, на ўсёй працягласці Прыпяці і на большасці яе прытокаў. На Прыпяці на ўчастку Чэрнічы — Петрыкаў узроўні вады вышэйшыя за небяспечныя высокія значэнні.

Паводле прагнозаў, рэкі будуць раскрывацца ў трэцяй дэкадзе сакавіка — пачатку красавіка. Гэта ў сярэднім на тыдзень пазней за звычайныя тэрміны. Вясна чакаецца паўнаводнай, максімальныя ўзроўні вады на большасці водных артэрый чакаюцца на 20–250 см вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні, а на асобных участках Дняпра, большай працягласці Бярэзіны і Сожа — блізкімі да іх, паведамляе БелаПАН.