У Беларусі пачаўся новы навучальны год

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у гэтым годзе будуць вучыцца каля 925 тысяч школьнікаў, у тым ліку 86 тысяч першакласнікаў. У Беларусі дзейнічаюць 3500 школ, ліцэяў і гімназій, у якіх працуюць 108 тысяч настаўнікаў. У гэтым годзе адкрылася сем новых школ, а зачынілася 65 — у асноўным гэта былі дробныя школы ў сельскай мясцовасці, паведамляе БелаПАН.