У Беларусі пачынаюць выпускаць сыр з блакітнай цвіллю
Сыр гатунку “Ракфор” будуць вырабляць на базе Нарачанскага філіяла Маладзечанскага малаказавода.
Як паведаміў журналістам дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Акадэміі Навук Беларусі Аляксей Мяшчэня, у студзені выпусцяць першую партыю. З улікам перыяду выспявання першая пастаўка ў гандаль адбудзецца да 8 сакавіка, інфармуе БелаПАН.
Апроч таго, распрацаваныя і ўкаранёныя тэхналогіі вытворчасці сыроў з працяглым тэрмінам выспявання. Гэта аналагі гатункаў, што раней увозіліся ў Беларусь. Некаторая частка такой прадукцыі ўжо ідзе на экспарт.