У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі
З 2012 года адмяняецца льгота для юрыдычных асоб па ПДВ на аўтамабілі.
Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным лісце намесніка міністра па падатках і зборах Элы Сяліцкай ў адрас Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, паведамляе БелТА. Змены датычаць парадку вызначэння падатковай базы па ПДВ.
Сёння падатак сплочваецца з розніцы паміж цаной рэалізацыі і цаной набыцця аўтамабіля. А з 1 студзеня 2012 году ПДВ будзе разлічвацца з поўнага кошту машыны. У выніку новыя аўтамабілі падаражэюць прыкладна на 15%.