У Беларусі паступова пазбаўляюцца ад студэнтаў-завочнікаў

Як паведаміў 12 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, колькасць завочнікаў будзе паступова змяншацца ва ўсіх ВНУ краіны. Так, у прыватных ВНУ сёлета плануецца набраць на завочнае не болей за 60% абітурыентаў. Раней гэтая лічба сягала 70%. У перспектыве такіх студэнтаў стане меней ва ўсіх навучальных установах.

Зрэшты, на дзённую форму таксама набіраюць меней. Так, на дзённы бюджэт прымуць на 300, а на дзённае платнае — на 800 чалавек меней, паведамляе БЕЛТА.