У Беларусі плануецца скасаваць гімназіі і ліцэі?

Варта адзначыць, дарэчы, што Здановіч узначальвае пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

Дэпутат Глаз заявіў, што на падрыхтоўку гімназіста вылучаецца на 35% больш сродкаў, чым на школьніка, а належных вынікаў няма. Акрамя таго, кажа дэпутат, існаванне гімназій і ліцэяў стварае "рэзкае расслаенне" ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне: у гэтых установах канцэнтруюцца найлепшыя вучні і настаўнікі. Глаз упэўнены, што ў Беларусі трэба "прапаведаваць прынцыпы савецкай школы", перадае БелаПАН.

Дэпутат Здановіч кажа, што гімназіі спрыяюць карупцыі, бо кожны бацька спрабуе туды аддаць сваё дзіця, нават з іншага мікрараёна. І як вынік, у гімназіі сталі прымаць дзяцей з даволі пасрэднымі здольнасцямі і нават з адсутнасцю жадання вучыцца. Як выйсце Здановіч прапануе ствараць гімназічныя класы ў агульнаадукацыйных школах.

Фота — gymnasiums.bn.by